Інавацыйны вопыт дзяржаўнай установы адукацыі “Гудзевіцкая сярэдняя школа”
Маральнае развіццё вучняў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластара
Адной з прыярытэтных задач сучаснай школы з’яўляецца духоўна-маральнае выхаванне дзяцей, якое ўвасабляе ў сабе фарміраванне маральных эталонаў і ўяўленняў як арыенціраў у адносінах з людзьмі і са светам у цэлым. Педагогі прызваны перадаць вучням агульначалавечы вопыт, сканцэнтраваны ў маральных прынцыпах, ідэалах, каштоўнасцях.
Практыка часта паказвае, што назапашаны маральны вопыт у нашых вучняў недастаткова асэнсаваны. Уменне аналізаваць, ацэньваць, прадбачыць ўчынкі, рабіць правільны маральны выбар прыходзіць, вядома, з часам. Але задача выхавання ў тым і заключаецца, каб паскорыць, актывізаваць фарміраванне вопыту, раскрыць у больш ранні, але даступны для гэтага перыяду патэнцыяльныя магчымасці дзіцяці. Найбольш прадуктыўны шлях вырашэння дадзенай задачы ў выкарыстанні выхаваўчага патэнцыялу праваслаўных традыцый беларускага народа праз цеснае узаемадзеянне ўстановы адукацыі, сям’і , Беларускай Праваслаўнай царквы і ўстаноў культуры.
На сайце прадстаўлены матэрыялы, атрыманыя ў ходзе рэалізацыі інавацыйнага праекту “Укараненне мадэлі маральнага развіцця вучняў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластара”.
Кансультанты інавацыйнага праекта: Бройка Аляксандр Васільевіч, дырэктар грамадскага аб’яднання “Цэнтр праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай”; Осіпаў Аляксей Іванавіч, прафесар кафедры філасофіі ўстановы адукацыі “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі”, доктар філасофскіх навук, прафесар; Фінькевіч Людміла Уладзіміраўна, дацэнт кафедры псіхалогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.
У ходзе інавацыйнай дзейнасці была распрацавана мадэль выхаваўчых мерапрыемстваў, накіраваных на маральнае і духоўнае развіццё вучняў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа.
Годнасць рэалізаванай мадэлі, яе вынікі значныя для ўстановы адукацыі. Па выніках маніторынгу, малодшыя вучні не поўнасцю маглі раскрыць маральныя паняцці, у 36% вучняў нізкі ўзровень маральнай матывацыі, у 64% – сярэдні ўзровень матывацыі . 15% вучняў V-VI класаў – нізкі ўзровень выхаванасці, 66 % – сярэдні ўзровень выхаванасці, 19% – высокі ўзровень выхаванасці. Толькі 19% вучняў VIII-IX класаў мелі высокі ўзровень духоўна-маральных каштоўнасцей, 65 % – сярэдні ўзровень, 16% – нізкі ўзровень.
Да вынікаў рэалізацыі інавацыйнага праекта адносяцца:
1. У малодшых школьнікаў сфарміраваліся веды аб праваслаўных маральных каштоўнасцях на ўзроўні ўяўленняў і паняццяў; сфарміравалася ўстойлівая маральная матывацыя. Дзеці навучыліся аналізаваць, аб’ектыўна ацэньваць свае паводзіны і паводзіны іншых. Назіранні і аналіз учынкаў паказалі, што ў вучняў сфарміраваліся такія якасці, як дабрыня, спагадлівасць, шчырасць. Дзеці ўмеюць суперажываць і ахвотна прыходзяць адзін аднаму на дапамогу.
2. У вучняў V-VI класаў высокі ўзровень маральнай выхаванасці павысіўся на 6%, сярэдні ўзровень – на 9%, што гаворыць пра актыўную грамадскую пазіцыю вучняў.
3. У вучняў VIII-IX класаў сярэдні ўзровень духоўна-маральных каштоўнасцей павысіўся на 13%, а высокі – на 3%. Вучні перакананы ў значнасці духоўна-маральных каштоўнасцей у навакольнай рэчаіснасці. Сярод асноўных каштоўнасцей вылучаюць: здароўе бацькоў, спачуванне і дапамогу іншым людзям, быць чалавекам і мець добрае сэрца. Вучні праяўляюць паслядоўнасць, непахіснасць у рэалізацыі задач духоўна-маральнага выхавання.
Такім чынам, дадзеныя вынікі пацвярджаюць эфектыўнасць мадэлі маральнага развіцця асобы вучня ў сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластара.
Прадстаўлены матэрыял адрасаваны намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнікам, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка.