top of page

Асноўная ідэя інавацыйнага праекта і накірункі яго ажыццяўлення​

   Асноўная ідэя інавацыйнага праекта заключаецца ў распрацоўцы праграм “Духоўна-маральнае выхаванне вучняў 10-11  класаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа” і забеспячэнні сістэмнасці ўкаранення ў дзяржаўнай установе адукацыі “ Гудзевіцкая гімназія”.

 

 Напрамкі ажыццяўлення праекта.

   Асноўнымі напрамкамі работы дзяржаўнай установы адукацыі “Гудзевіцкая гімназія” ў рамках заяўленых задач, накіраваных на фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей вучняў 10-11 класаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа і дасягненне якасці выхаваўчага працэсу, з’яўляюцца:

 

  1. Работа з педагогамі:

  • выкарыстанне святаайчыннай спадчыны як эфектыўнага сродку падрыхтоўкі педагогаў да працы па духоўна-маральным  выхаванні, які спрыяе самавызначэнню асобы ў сістэме духоўна-маральных каштоўнасцей;

  • спалучэнне традыцыйных форм  навучання з інавацыйнымі, выкарыстанне гуманітарнай тэхналогіі (дыялагічнага метаду, метадаў самааналізу і самаацэнкі і інш.), якія прадугледжваюць авалоданне педагогамі  рэфлексійна-камунікатыўнымі навыкамі;

  • актыўнае выкарыстанне формаў  і метадаў пазашкольнай дзейнасці (экскурсіі-паездкі, стварэнне і ўдзел у праектах і інш.);

  • правядзенне з удзельнікамі праекта лекцый, семінараў, кансультацый па праблеме духоўна-маральнага выхавання культуры сям’і падлеткаў;

  • арганізацыя адкрытых заняткаў, майстар-класаў, навукова – практычных канферэнцый;

  • правядзенне пасяджэнняў педагагічнага савета і метадычных аб'яднанняў, якія прысвечаны стану работы па інавацыйным праекце;

  • арганізацыя педагагічнай самаадукацыі ўдзельнікаў праекта па праблеме фарміравання духоўна-маральных каштоўнасцей падлеткаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа ;

  • калектыўная публікацыя педагогаў-інаватараў па выніках укаранення праграмы духоўна-маральнага выхавання падлеткаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа.

 

2. Работа з бацькамі:

  • знаёмства з праграмай “Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа”;

  • арганізацыя дзейнасці па ўзбагачэнні сумеснага вольнага часу дзяцей і бацькоў, экскурсіі, паездкі;

  • арганізацыя сямейных святаў свецкага і царкоўнага календара з прыцягненнем дзяцей і бацькоў да іх правядзення;

  • падрыхтоўка і камплектаванне, падбор аўдыё і відэакасет цыклу “Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа”;

  • сустрэчы са святаром;

  • гутаркі па пытаннях, якія ўзніклі;

  • арганізацыя “паштовай скрыні” для ананімных пытанняў;

  • творчая лабараторыя па сумеснай працы;

  • стварэнне ініцыятыўнай групы бацькоў на базе бацькоўскага аб’яднання;

  • акцыі “ Міласэрнасць”, “ Клопат”.


3. Работа з навучэнцамі:

  • правядзенне класных гадзін па “Асновах праваслаўнай культуры”, “Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў  на праваслаўных традыцыях беларускага народа”;

  • арганізацыя святаў, такіх як Вялікдзень, Нараджэнне Хрыстова, Зажынкі, Дажынкі, Масленіца і г.д.;

  • наведванне праваслаўных храмаў Мастоўскага раёна;

  • удзел у Велікодных фестывалях, конкурсах духоўна-маральнай тэматыкі і г.д.;

  • гутаркі з замацаваннем матэрыялу ў творчых работах пад кіраўніцтвам настаўніка;

  • чытанне фрагментаў з Бібліі з наступным абмеркаваннем  і творчым заданнем;

  • праца з тэкстамі, картамі, складанне крыжаванак.

 

4. Работа з праваслаўным прыходам:

У ходзе рэалізацыі інавацыйнага праекта ўкараняюцца ў практыку работы:

План сумеснай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Гудзевіцкая гімназія” і прыходу Храма Раства Прасвятой Багародзіцы;

План мерапрыемстваў аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама па выкананні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Республікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой на 2012-2015 гады;

План мерапрыемстваў па выкананні праграмы канфесіянальнай сферы нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2011-2015 гады (Рашэнне  Мастоўскага райвыканкама ад 11.05.2011г.);

Праграма супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі РБ і Беларускай праваслаўнай царквы;

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з Беларускай праваслаўнай царквой, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20. 12. 2011 года.;

Праграма развіцця канфесіянальнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2011-2015 гады, зацверджанай рашэннем калегіі апарата Упаўнаважаных ад 26 студзеня 2011г. №1 па ўзгадненні з зацікаўленымі міністэрствамі, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

Дадзеная праца мяркуе:

ажыццяўленне асветніцкай дзейнасці сярод бацькоў і педагогаў інавацыйных калектываў па пытаннях духоўна-маральных традыцый беларускага народа;

удзел у выхаваўчых мерапрыемствах.

Мадэль.jpg
bottom of page